Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

1. Накрыць (пакрываць), змацаваць (змацоўваць) цэментам. Цэментаваць склеп. Цэментаваць дарожкі. // перан. Згуртаваць (гуртаваць), з’яднаць (яднаць). Жменька членаў партыі цэментавала вакол сябе астатнюю масу, вяла яе да новага жыцця. «ЛіМ».

2. Спец. Падвергнуць (падвяргаць) цэментацыі. Цэментаваць сталь.

цэментаво́з, ‑а, м.

Транспартны сродак для перавозкі насыпнога цэменту.

цэме́нтавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цэменту; звязаны з вырабам цэменту. Цэментавы склад. Цэментавая печ.

2. Зроблены з цэменту; у склад якога ўваходзіць цемені. Хатка над балотамі стаіць на нізкім цэментавым падмурку. Колас. Пячнік кельняй размешваў у карыце цэментавы раствор і насвістваў песеньку. Лобан. // Пакрыты, змацаваны цэментам. Валодзька затушыў цыгарку аб цэментавае перакрыцце, што адкрылася паміж дошак узарванай падлогі. Радкевіч.

цэментацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць, прызначаецца для цэментацыі (у 1, 2 знач.). Цэментацыйная печ.

цэмента́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Спосаб умацавання грунтаў, бетонных кладак і пад. увядзеннем у іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору. Цэментацыя шчылін у грунце.

2. Насычэнне паверхневых слаёў сталі вугляродам для павелічэння іх цвёрдасці.

3. Працэс здабывання металаў з раствораў хімічным аднаўленнем больш электраадмоўнымі металамі.

цэме́нтнік, ‑а, м.

Работнік цэментнай прамысловасці.

цэме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вытворчасцю, вырабам цэменту. Цэментны завод. // Які зроблены, складаецца з цэменту. Цэментная сумесь. Цэментная пляцоўка. □ [Канвеер] аўтаматычна .. падае на рабочае месца каменшчыка цэментны раствор і цэглу. «Беларусь». Вуліцы і дарожкі заасфальтаваны або ўкладзены цэментнымі плітамі. Хадкевіч.

цэменто́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і цэментавы (у 2 знач.). Багуцкаму хацелася ўзяць гэтага чалавечка за горла ці за плечы ды .. пляснуць яго аб цэментовую падлогу. Лынькоў.

цэменты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Спец. Хімічнае злучэнне жалеза з вугляродам. Цэментыт першасны. Цэментыт другасны.

цэ́насны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з абазначэннем кошту ў якіх‑н. цэнах. Цэнаснае выражэнне. Цэнасныя суадносіны. Цэнасны ў лік.