Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стэрылізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стэрылізаваць.

2. у знач. прым. Які прайшоў стэрылізацыю (у 1 знач.). Стэрылізаванае малако. □ Іван Іванавіч і Людміла мылі рукі, апраналіся ў стэрылізаваныя халаты. Арабей.

стэрылізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) стэрыльным.

2. толькі незак. Зал. да стэрылізаваць.

стэрылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) стэрыльным, правесці (праводзіць) стэрылізацыю. Стэрылізаваць бінты. Стэрылізаваць малако.

стэрыліза́тар, ‑а, м.

1. Апарат для стэрылізацыі (у 1 знач.). Стэрылізатар для шпрыцоў. □ — Васіль, медыкаменты! — спакойна распараджаецца доктар і дастае з чамаданчыка стэрылізатар, шклянкі, вату. Гарбук.

2. Спец. Рабочы харчовай прамысловасць спецыяліст па стэрылізацыі (у 1 знач.).

стэрыліза́цыя, ‑і, ж.

1. Знішчэнне мікраарганізмаў шляхам кіпячэння, фільтрацыі або ўздзеяннем хімічных рэчываў і пад. Стэрылізацыя малака. Стэрылізацыя хірургічных інструментаў.

2. Спец. Пазбаўленне чалавека або жывёліны здольнасці даваць патомства; штучнае абясплоджванне.

[Ад лац. sterilis — бясплодны.]

стэры́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан стэрыльнага. Стэрыльнасць хірургічных інструментаў.

стэры́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім або на якім шляхам стэрылізацыі знішчаны мікраарганізмы. Стэрыльны бінт. Стэрыльны шпрыц. □ На другім паверсе, у асобным пакоі, сястра памагла .. [Ярашу] надзець стэрыльны халат, шапачку, павязку і палатняныя бахілы вышэй калень. Шамякін.

2. Які стаў бясплодным у выніку стэрылізацыі (у 2 знач.).

[Лац. sterilis.]

стэры́н, ‑у, м.

Арганічнае рэчыва, якое знаходзіцца ў большасці раслінных і жывёльных арганізмаў і ўваходзіць у склад усіх тлушчаў.

[Ад грэч. stereos — цвёрды.]

стэрэа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «стэрэаскапічны», напрыклад: стэрэагук, стэрэарама, стэрэатэлевізар.

[Ад грэч. stereos — цвёрды; прасторавы, аб’ёмны.]

стэрэаві́зар, ‑а, м.

Тое, што і стэрэатэлевізар.