стэрыльны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім або на якім шляхам стэрылізацыі знішчаны мікраарганізмы. Стэрыльны бінт. Стэрыльны шпрыц. ▪ На другім паверсе, у асобным пакоі, сястра памагла .. [Ярашу] надзець стэрыльны халат, шапачку, павязку і палатняныя бахілы вышэй калень. Шамякін.

2. Які стаў бясплодным у выніку стэрылізацыі (у 2 знач.).

[Лац. sterilis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)