Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скруглі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Зрабіць круглым; надаць чаму‑н. круглявую форму. Скругліць капу сена. Скругліць скляпенне. Скругліць кант дошкі.

скругля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да скругліцца.

2. Зал. да скругляць.

скругля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да скругліць.

скрукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скрукаваць.

скрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Спец. Счапіць крукамі. Скрукаваць вагоны.

скруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да скрукоўваць.

скруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скрукаваць.

скру́пул, ‑а, м.

Старая адзінка аптэкарскай вагі, роўная 20 гранам (1, 24 г).

[Лац. scrupulum.]

скрупулёзнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць скрупулёзнага. Скрупулёзнасць аналізу.

скрупулёзны, ‑ая, ‑ае.

Дакладны да дробязей. Скрупулёзны аналіз. □ Для доказу даціроўкі «Малой падарожнай кніжыцы» вучоны прарабіў вельмі скрупулёзную даследчыцкую работу. Ліс. // Які прытрымліваецца абсалютнай дакладнасці ў чым‑н. Скрупулёзны чалавек. □ Колас — скрупулёзны майстар, ён ніколі не траціць многа слоў на самыя, здавалася б, адказныя, важныя апісанні. Навуменка.