Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нявы́плачаны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які яшчэ не выплацілі (пра плацяжы). Нявыплачаная арэнда.

нявы́прабаваны, ‑ая, ‑ае.

Не правераны вопытам, на справе. Нявыпрабаваны сродак.

нявы́раблены, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова апрацаваны. Нявырабленая скура.

нявы́рашанасць, ‑і, ж.

Стан нявырашанага.

нявы́рашаны, ‑ая, ‑ае.

Які не атрымаў вырашэння. Столькі працы наперадзе! Столькі нявырашаных задач! М. Стральцоў. Павольна і стомлена ішоў я з тужлівымі і нявырашанымі пытаннямі. Кірэенка.

нявы́светлены, ‑ая, ‑ае.

Які застаўся няясным, незразумелым. Нявысветленыя пытанні.

нявы́спаны, ‑ая, ‑ае.

Які не выспаўся. // Які бывае ў недаспаўшага чалавека. Таварыш Васіль азірнуўся, і вочы ўбачылі раскіслы, нявыспаны твар у жоўтай шчаціне няголенай барады. Пестрак.

нявы́трыманасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нявытрыманага.

2. Адсутнасць цвёрдасці, паслядоўнасці ў дзеяннях. Палітычная нявытрыманасць. □ [Ала] паспела ўжо добра-такі надакучыць хлопчыку. А ведаеце чым? Сваёй нявытрыманасцю. Юрэвіч.

нявы́трыманы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае дастатковай вытрымкі. Кацельшчык Мікалай Фёдаравіч — чалавек нявытрыманы, часам занадта рэзкі. Кірэйчык.

2. Які адступае ад прынятых прынцыпаў; непаслядоўны. Нявытрыманы стыль.

нявы́хаванасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нявыхаванага; грубасць.