Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мілья́рд, ‑а, М ‑дзе, м.; ліч. і наз.

1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1.000.000.000. Мільярд дзеліцца на тысячу. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000.000. Пяць мільярдаў рублёў.

2. звычайна мн. (мілья́рды, ‑аў). Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Мільярды.. агеньчыкаў адсвечваліся і ў сняжынках белага покрыва зямлі, занямеўшай у маркотным ззянні месяца. Колас.

[Фр. milliard.]

мілья́рдны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да мільярд. Мільярдная доля.

2. Які ацэньваецца ў мільярд, складае, налічвае мільярд (мільярды). Мільярдныя грашовыя ўкладанні.

мільярдэ́р, ‑а, м.

Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільярд, мільярды (якіх‑н. грашовых адзінак).

[Фр. milliardaire.]

мільярдэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да мільярдэр.

мілэ́дзі,

Тытул знатнай замужняй жанчыны або жонкі лорда ў Англіі, а таксама пачцівы зварот да яе.

[Англ. milady, ад my lady — мая лэдзі.]

мі́ля, ‑і, ж.

Дарожная мера даўжыні, неаднолькавая ў розных краінах. І вось самалёт у паветры. Міля за міляй застаецца ззаду канадская зямля. Філімонаў.

•••

Марская міля — умоўная мера даўжыні, роўная 1852 метрам.

[Англ. mile, ад лац. milia (мн. ад mille — тысяча).]

міля́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лязе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Мілы, прыемны чалавек. Здароў, Барыс, здароў, міляга! Куды складаешся, брацяга? Аб чым задумаўся, аб чым? Колас.