Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрафо́н, ‑а, м.

Прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на вялікія адлегласці або для ўзмацнення іх. Падлетак-радыётэхнік .. устанаўліваў у драматычным тэатры мікрафоны для трансляцыі спектакля. Лужанін.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і phonē — гук.]

мікрафо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікрафона.

мікрахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікрахіміі. Мікрахімічны аналіз.

мікрахі́мія, ‑і, ж.

Раздзел аналітычнай хіміі, які вывучае мікраскапічна малыя прадметы.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і хімія.]

мікрахірургі́я, ‑і, ж.

Метад правядзення аперацыі на жывой клетцы.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і хірургія.]

мікрацэфа́л, ‑а, м.

Спец. Чалавек з вельмі малой, недаразвітай галавой.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і kephalē — галава.]

мікрацэфа́лія, ‑і, ж.

Спец. Вельмі малы аб’ём чэрапа галавы, недаразвітая галава.

мікраша́лі, ‑яў; адз. няма.

Спец. Шалі для ўзважвання вельмі малога цяжару.

мікраэлектро́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Самы тонкі электрод у канцы ўчастка электрычнага ланцуга (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

мікраэлектро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Галіна электронікі, якая займаецца стварэннем мініяцюрных радыёэлектронных устройстваў і іх выкарыстаннем.