Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лесапрамысло́васць, ‑і, ж.

Лясная прамысловасць.

лесапрамысло́вец, ‑лоўца, м.

Прадпрыемец-капіталіст у галіне лясной прамысловасць.

лесапрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лясной прамысловасць. Лесапрамысловыя прадпрыемствы.

лесапу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

Прадпрыемства, якое вядзе нарыхтоўку лесу (у 2 знач.) і ўваходзіць у склад леспрамгаса.

лесаразвядзе́нне, ‑я, н.

Штучнае вырошчванне лесу на новых месцах. Полеахоўнае лесаразвядзенне.

лесараспрацо́ўкі, ‑цовак; адз. лесараепрацоўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

Участак лесу, дзе вядзецца нарыхтоўка лесу (у 2 знач.).

лесару́б, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца валкай лесу. Брыгада лесарубаў. □ Кладуць лесарубы сасну за сасной. А. Александровіч. А неўзабаве на бераг Ручая прыйшлі лесарубы і пачалі сячы лес. Шуцько.

лесару́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лесаруба, лесарубаў. Лесарубная брыгада.

2. Які мае адносіны да ваякі лесу. Лесарубныя работы. // Які прызначаецца, служыць для валкі лесу. Лесарубны інструмент.

лесасе́ка, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Участак, выдзелены для высечкі лесу, участак высечанага лесу. Чатыры сасны засталіся стаяць пасярод лесасекі. Шамякін. Там, дзе не баяцца птушкі чалавека, Дзе вякамі сонна ціхі бор драмаў, Там была дзялянка — наша лесасека. Хведаровіч.

лесасе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесасекі. Лесасечныя адходы. Лесасечны фонд.