ле́ра, ‑ы, ж.
Уст. Ліра 1 (у 2 знач.). У спевы ўпляталіся рыпучыя галаслівыя гукі леры. Мурашка. Рукі мерна корбу леры круцяць. Ліхадзіеўскі.
ле́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Спец. Інструмент для нарэзвання вонкавай разьбы; прагонка.
ле́рнік, ‑а, м.
Уст. Лірнік.