Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ле́ма, ‑ы, ж.

У матэматыцы — дапаможная тэарэма, неабходная толькі для доказу іншай тэарэмы.

[Грэч. lēmma.]

леманта́р, ‑а, м.

Уст. Буквар.

ле́мінг, ‑а, м.

Паўночны звярок атрада грызуноў з доўгай бура-жоўтай плямістай поўсцю.

[Нарв. lemming.]

лему́ры, ‑аў; адз. лемур, ‑а, м.

1. У старажытнарымскай міфалогіі — душы памёршых.

2. Паўмалпы (жывёлы, якія займаюць прамежкавае становішча паміж малпамі і ніжэйшымі млекакормячымі).

[Лац. lemures.]