ле́ча, нескл., н.
Кансерваваная страва з чырвонага перцу і памідораў.
[Ад венг. lecsó.]
ле́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад лячыць.
2. у знач. прым. Якога лячылі, які быў пакалечаны. На лечаным кані далёка не заедзеш. Прымаўка.