лесару́б, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца валкай лесу. Брыгада лесарубаў. □ Кладуць лесарубы сасну за сасной. А. Александровіч. А неўзабаве на бераг Ручая прыйшлі лесарубы і пачалі сячы лес. Шуцько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)