Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гектава́т, ‑а, М ‑ваце, м.

Адзінка вымярэння магутнасці, роўная 100 ватам.

[Ад грэч. hekatón — сто і слова «ват» — ад імя шатландскага механіка Джэймса Уата.]

гектаграфава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гектаграфаваць.

гектаграфава́цца, ‑фуецца; незак.

Зал. да гектаграфаваць.

гектаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак., што.

Друкаваць на гектографе.

гектаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для гектаграфавання. Гектаграфічнае чарніла.

2. Які робіцца гектаграфаваннем. Гектаграфічнае друкаванне.

гекта́р, ‑а, м.

Мера зямельнай плошчы ў метрычнай сістэме, роўная 100 арам, або 10 000 м².

[Фр. hectare.]

гекто́граф, ‑а, м.

Спрошчаны друкарскі апарат для атрымання копій (да 100 экземпляраў) з надрукаванага або напісанага тэксту.

[Ад грэч. hekatón — сто і gráphō — пішу.]

геле́ртэр, ‑а, м.

Кніжн. Вучоны з чыста кніжнымі, адарванымі ад жыцця ведамі; схаласт, начотчык.

[Ням. Gelehrter.]

ге́ліевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гелію.

геліё... (а таксама гелія...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення, напрыклад: геліёметр, геліетэрапія.