Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

сто́ўпіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

1. Сабраць у гурт. Стоўпіць кароў каля сажалкі.

2. Абл. Умясціць, утоўпіць. Хлопцы занеслі проста ў залу пяць мяшкоў арэхаў. Іх, шчыра кажучы, можна было стоўпіць і ў тры, але ж калі больш — неяк салідней. Дубоўка.

сто́ўпішча, ‑а, м.

Разм. Вялікае зборышча людзей; натоўп. І хаця ўсе захоўвалі парадак і не чуваць было ні рэзкіх выклікаў, ні гучных галасоў, усё ж адчувалася пэўная напружанасць ва ўсім гэтым стоўпішчы народу. Лынькоў.

сто́ўпнік, ‑а, м.

У хрысціянстве — рэальная або міфічная асоба, якая выконвала рэлігійны зарок нерухомага стаяння на калонах (стаўпах, слупах).

сто́ўчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стаўчы.

сто́чаны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стачыць ​1.

сто́чаны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стачыць ​2.

сто́чаны ​3, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стачыць ​3.

сто́чванне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сточваць ​1 — стачыць ​1.

сто́чванне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сточваць ​2 — стачыць ​2.

сто́чванне ​3, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сточваць ​3 — стачыць ​3.

сто́чвацца ​1, ‑аецца; незак.

Зал. да сточваць ​1.

сто́чвацца ​2, ‑аецца; незак.

Зал. да сточваць ​2.

сто́чвацца ​3, ‑аецца; незак.

Зал. да сточваць ​3.

сто́чваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стачыць ​1.

сто́чваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стачыць ​2.

сто́чваць ​3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стачыць ​3.

сто́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. сточваць ​1 — стачыць ​1 (у 1 знач.).

страбаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з атрыманнем і дэманстрацыяй рухомых вобразаў аб’екта, а таксама з фіксацыяй асобных фаз руху. Страбаскапічны эфект.