склеро́ма, ‑ы, ж.
Спец. Хранічная інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца развіццём у слізістай абалонцы дыхальных шляхоў запаленчых зацвярдзенняў. Склерома дыхальных шляхоў.
[Грэч. sklērōma — ушчыльненне.]
склеро́метр, ‑а, м.
Назва розных прыбораў для вымярэння цвёрдасці металаў, мінералаў і пад.
[Ад грэч. sklērós — цвёрды і métron — мера.]
склеро́тык, ‑а, м.
Разм. Чалавек, які хварэе склерозам.
склеро́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Тое, што і склера.
склеры́т, ‑у, М ‑рыце, м.
Запаленне склеры вачэй.
склець, ‑е́ю, ‑е́еш, ‑е́е; незак.
Абл. Зябнуць, мерзнуць, стыць. [Сымон Мікуць:] Мы толькі ўдвух з канём былі сёння на полі. Дождж ідзе, а мы склеем удвух. Чорны. Склелі дрэвы, склелі будынкі. Ракаталі, заходзілася на марозе трактары. Пташнікаў.
склёп, ‑а, м.
Разм. Месца, дзе скляпана што‑н. Пасярод хаты задумліва гаварыла сама з сабою невялічкая жалезная печачка, з якой па склёпах прасочваўся дымок. Сіпакоў.
склёпачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да склёпкі.
склёпванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. склёпваць — скляпаць.
склёпвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скляпацца.
2. Зал. да склёпваць.