аптэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.
1. Установа, дзе па рэцэптах урачоў робяцца і адпускаюцца лякарствы, прадаюцца санітарна-гігіенічныя, касметычныя і інш. прадметы. [Кузняцоў:] — І не задумвайцеся, неадкладна ідзіце працаваць у аптэку. Новікаў.
2. Набор лякарстваў, неабходны для першай дапамогі або хатняга лячэння; аптэчка. Хатняя аптэка.
•••
Як у аптэцы — вельмі дакладна.
[Ад грэч. apotheke — склад.]
аптэ́кар, ‑а, м.
1. Уст. і разм. Работнік аптэкі, які робіць лякарствы; фармацэўт.
2. Уст. Уладальнік аптэкі.
аптэ́карскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да аптэкара. Аптэкарская пасада.
2. Звязаны з аптэкай. Аптэкарскія тавары.
аптэ́карыха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.
Уст. Жонка аптэкара.
аптэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да аптэка (у 2 знач.). Апошні з аптэчкі бінток, Апошняму рану бінтуе [маці]. Бялевіч.
аптэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аптэкі. Аптэчная шафа.
апублікава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апублікаваць.
апублікава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апублікаваць.
апублікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.
Надрукаваць, зрабіць вядомым праз змяшчэнне ў друку. Газеты апублікавалі інфармацыйнае паведамленне аб Пленуме Цэнтральнага Камітэта КПСС.