усцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да усцягнуць.
усця́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. усцягваць — усцягнуць.
усця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да усцягнуцца.
2. Зал. да усцягваць.
усця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да усцягнуць.
усця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад усцягнуць.
усцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.
Разм.
1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго‑н. Ледзь усцягнуўся на зару. □ Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзямі на стол. Кірэенка.
2. Устаць, падняцца з пасцелі. Чаго ты ўсцягнуўся з тэмпературай?
усцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.
1. Цягнучы, падняць наверх або з цяжкасцю ўзнесці, узвезці на што‑н. высокае. Матросы доўгімі вяроўкамі ўсцягнулі трап на ніжнюю палубу. Савіцкі. Коннік нагнуўся, схапіў Міхася пад пахі і ўсцягнуў у сядло. Машара. Худыя коні не маглі усцягнуць конку на пагорак. П. Ткачоў.
2. Разм. Надзець, апрануць з цяжкасцю што‑н. Карніцкі.. спрабаваў усцягнуць на нагу бот і не мог. Паслядовіч. // Накрыцца чым‑н.; нацягнуць на сябе што‑н. Вецер быў неспакойны, халодны, як крынічнай вадою абліваў шыю — прыйшлося ўсцягнуць на сябе посцілку. Мележ.
усця́ж, прысл. і прыназ.
Абл.
1. прысл. На ўсёй прасторы, ва ўсіх напрамках; скрозь. Неба, усцяж засланае бялесымі воблакамі, пазірала непрыветна і холадна. Колас. / З прыназ. «па» ўтварае спалучэнне з М. Паставіўшы ля варот вядро, .. [Алёша] паімчаўся ўсцяж па вуліцы далей. Краўчанка. Няхай гудзе, як першы гром вясною, Усцяж па ўсёй зямлі, па ўсіх марах Жывая слава пераможцам бою, Паборнікам і праўды і дабра. Астрэйка.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «усцяж» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры ўказанні на прадмет, уздоўж па лініі якога што‑н. размяшчаецца, рухаецца. Хуткая плынь ракі адразу панесла пантон з танкам усцяж берага. Мележ. Ніна неўзабаве выйшла на ўскрай лесу і недалёка ўбачыла вёску, што раскінулася ўсцяж дубровы. Шчарбатаў. Усцяж дарогі цвілі буйныя белыя рамонкі. Арабей.
усцярэ́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад усцерагчы.
усчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чэпіцца; зак.
1. Ухапіўшыся за каго‑, што‑н., павіснуць. Усчапіцца на шыю.
2. Разм. Узлезці, залезці на што‑н. [Варанецкі] выбег на вуліцу і з ходу ўсчапіўся на пажарную бочку, якую коні імчалі міма варот. Дуброўскі.