успада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да успасці.
успамі́н, ‑у, м.
1. Узнаўленне ў думках таго, што захавалася ў памяці. Вярнуўшыся ў купэ, Рыта зноў падсела да акна і аддалася ўспамінам аб сваіх нядаўніх універсітэцкіх сябрах. Васілевіч.
2. толькі мн. (успамі́ны, ‑аў). Запіскі, расказы аб мінулым, перажытым. Пісаць успаміны. Вечар успамінаў. □ Усе слухалі ўспаміны старога, нібы казку, — жывы летапіс сваіх мясцін. Новікаў. — Ну, калі на тое пайшло, што заняліся ўспамінамі, — усміхнуўшыся, загаварыў Катлярэвіч, — то і мне ёсць пра што сказаць. Гурскі.
•••
Лёгкі на ўспамін гл. лёгкі.
На ўспамін — для таго, каб доўга помнілі, не забывалі каго‑, чаго‑н. (даць, падарыць і пад.).
успамі́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і успамін. Сябры скарысталі вясёлы свой настрой для розных смешных успамінкаў і далі волю нестрыманаму смеху. Колас. Хвалі быстра ляцяць удаль адна за адной, успамінкі нясуць дарагія. Гурло.
успаміна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. успамінаць — успомніць, успамянуць.
успаміна́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да успомніцца.
2. Зал. да успамінаць.
успаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да успомніць, успамянуць.
•••
Не ўспамінай (не ўспамінайце) ліхам — тое, што і не памінай (не памінайце) ліхам (гл. памінаць).
Успамінаць добрым словам — тое, што і памінаць добрым словам (гл. памінаць).
успамяну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад успамянуць.
успамяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.; каго-што, пра каго-што і з дадан. сказам.
Разм. Тое, што і успомніць. Ужо шмат чаго ўспамянулі і перагаварылі мы, калі ў пакой увайшоў чалавек у форме афіцэра Чэхаславацкай арміі. Мележ. Люба ўспамянула, што ёй час дахаты, — казалі ж, каб не бавілася. Мурашка.
успаро́цца, успаруся, успорашся, успорацца; зак.
Разм.
1. Нечакана наткнуцца на каго‑, што‑н. Седзячы за рулём, .. [Каваль] мала аглядаўся па баках, быў заняты дарогай, увага канцэнтравалася на тым, каб не ўспароцца на стрэчныя машыны. Савіцкі.
2. Рана ўстаць, прачнуцца. — От жа ранняя птушка... — паківала галавою маці. — Спаць ды спаць бы яшчэ, а ён успорацца ні свет ні зара. С. Александровіч. Панця ўспароўся недзе каля першых пеўняў, пакрактаў, пастагнаў на ложку і пачаў марудна, нехаця збірацца... Кулакоўскі.
успаро́ць, успару, успораш, успора; зак., каго-што.
1. Падчапіўшы чым‑н. вострым, распароць, разрэзаць. Успароць мяшок. □ Бляшанку кансерваў разрэзалі, успаролі нажом, адкаркавалі і паўлітэрка. Сачанка.
2. Разм. Разбудзіць, падняць рана. [Сцяпан:] Забаўляйся тут з Паўлінкай, а я прыкархну трохі... Сягоння яшчэ дасвета мяне мая ўспарола. Купала. // Узагнаць са свайго месца. [Пушкарэвіч:] — З-за вашага брата-рыбака ніводнай качкі сядзячай не возьмеш, усюды ўспоруць. Гурскі. Летась, успамінае Ульяна, такой парой, косячы, успаролі ў гэтым кутку ласіху. Пташнікаў.