Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

усо́біца, ‑ы, ж.

Гіст. Тое, што і міжусобіца. Княжацкія ўсобіцы. Феадальныя ўсобіцы.

усо́л, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. усольваць — усаліць; засол.

усо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад усаліць.

усо́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да усаліцца.

2. Зал. да усольваць.

усо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усаліць.

усо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. усоўваць — усунуць.

усо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да усунуцца (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Зал. да усоўваць.

усо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усунуць.

усо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які высах, стаў вельмі цвёрдым ад высыхання. Па цвёрдай усохлай зямлі прагрукацела.. салдацкая двухколка. Лобан.

2. Які засох, зачах. На селішчы.. яшчэ стаяла раскідзістая, старая, ужо ўсохлая верхнім галлём дзічка. Ракітны.

усо́хнуцца, ‑нецца; пр. усохся, усохлася; зак.

Зменшыцца ў вазе, аб’ёме пры высыханні. Усохлася зерне.