Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уся́,

гл. увесь.

уся... (гл. усе...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «усе...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: усявышні, усямерны, усяночны.

усявы́шні, ‑яя, ‑яе.

Кніжн. уст. Па рэлігійных уяўленнях — які стаіць над усім існуючым (эпітэт бога). // Які ідзе ад бога. // у знач. наз. усявы́шні, ‑яга, м. Адна з назваў бога. І ўсё ж такі дадалі [Андрэй і Янка] евангельскія словы, упэўненыя ў тым, што іх пісьмо чыноўніцкіх рук не міне: «Бойся ўсявышняга і не гавары лішняга». Колас.

усяго́, прысл.

1. Разам, наогул. Усяго зарабілі 50 рублёў.

2. у знач. узмацняльнай часціцы. Толькі. Цягнік спыняецца на гэтай станцыі ўсяго на адну хвіліну. Корбан. Завецца ж спадчына мая Усяго старонкай Роднаю. Купала. [Рыгор:] «Слухай, — кажу, — дружок, падкінь ты мяне ў Пятроўку... Тут і язды ўсяго пятнаццаць кіламетраў»... Ракітны. / У спалучэнні з часціцай «толькі». І адзін рабочы, усяго толькі адзін, паварочвае гэты самы круг з паравозам. Лынькоў.

усяда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да усесціся.

усядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Тое, што і уседзець. [Галена:] — Я не магу ўсядзець тут спакойна.. Можа дзе і маці там ужо ў астрозе. Чорны. А калі зальецца звонкай трэллю — Запяе ўвесь лес на ўсе лады, — І пачнецца гэткае вяселле, Што нікому не ўсядзець тады. Лойка.

уся́к, прысл.

Разм.

1. Па-рознаму, неаднолькава. Усяк, бывае на вяку — і па спіне і па баку. Прымаўка.

2. Усімі спосабамі, усяляк. [Тапурыя:] — Ты жывеш пры бацьках, і яны ўсяк стараюцца цябе ад бяды абараніць. Самуйлёнак.

усяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. усякаць — усячы (у 2, 3 знач.).

усяка́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да усякаць.

усяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усячы.