апта́цыя, ‑і, ж.
Спец. Выбар грамадзянства, які звычайна дазваляецца зрабіць насельніцтву тэрыторыі, што перайшла ад адной дзяржавы да другой.
[Лац. optatio — жаданне.]
апто́вы, ‑ая, ‑ае.
Які звязаны з гандлем оптам; які робіцца оптам. Аптовы гандаль. Аптовыя цэны.
аптыма́льны, ‑ая, ‑ае.
Найбольш спрыяльны для чаго‑н., найбольш адпаведны чаму‑н., найлепшы. Аптымальныя нормы высеву. Аптымальны водна-паветраны і цеплавы рэжым.
аптыміза́цыя, ‑і, ж.
Спец. Працэс надання чаму‑н. аптымальных, найбольш выгадных характарыстык, суадносін. Распрацоўка тэорыі аптымізацыі паліўна-энергетычнага балансу краіны. // Прывядзенне сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан. Электронна-вылічальнай машыне зададзена праграма аптымізацыі размеркавання нагрузкі паміж рабочымі апаратамі.
аптымі́зм, ‑у, м.
Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас. У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай. Карпюк.
[Ад лац. optimus — найлепшы.]
аптымі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Аптымістычна настроены чалавек. Па сваёй натуры Сапега быў вялікі аптыміст. Васілёнак.
аптымі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да аптыміст.
аптымісты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць аптымістычнага.
аптымісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты аптымізмам, жыццярадасны. Але, нягледзячы на такое гарэнне і завіруху ў думках, пасля таго як убачыў таполі і раку, да.. [Шыковіча] вярнулася звычайная аптымістычная здольнасць любавацца навакольным: зімой, дрэвамі, жанчынамі, дзецьмі. Шамякін.
апты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з оптыкай; які мае адносіны да оптыкі. Аптычная майстэрня. □ Пятроў навёў аптычны прыцэл і выпусціў першую чаргу. Лупсякоў.
2. Які ўзнікае па законах адбіцця і праламлення праменяў святла; светлавы. Аптычная з’ява. Горны крышталь мае аптычную актыўнасць.