інстынкты́ўнасць, ‑і,
Уласцівасць інстынктыўнага; неўсвядомленасць, бессвядомасць.
інстынкты́ўнасць, ‑і,
Уласцівасць інстынктыўнага; неўсвядомленасць, бессвядомасць.
інстынкты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Абумоўлены інстынктам (у 1 знач.).
2. Неўсвядомлены, мімавольны.
інстыту́т, ‑а,
1. Навучальная ўстанова, якая дае вышэйшую адукацыю ў якой‑н. галіне.
2. Навукова-даследчая ўстанова.
3. Сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын у дарэвалюцыйнай Расіі.
4. Сукупнасць прававых норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны; пэўная форма грамадскае арганізацыі.
[Ад лац. institutum — установа, устанаўленне.]
інстыту́тка, ‑і,
У дарэвалюцыйнай Расіі — выхаванка жаночага інстытута (у 3 знач.).
інстыту́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інстытута (у 1, 2 знач.), належыць яму.
інсулі́н, ‑у,
Гармон падстраўнікавай залозы, які ўдзельнічае ў рэгуляванні вугляводнага абмену ў арганізме.
[Лац. insulinum.]
інсулі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інсуліну і яго выкарыстання.
інсу́льт, ‑у,
Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі; апаплексія.
[Ад лац. insultare — скакаць.]
інсурге́нт, ‑а,
[Ад лац. insurgens, insurgentis — які паўстае.]
інсцэніза́цыя, ‑і,
Тое, што і інсцэніраванне.