Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэнтрыёль, ‑і, ж.

Цыліндрычная структура, якая ўтварае клетачны цэнтр усіх жывёльных і некаторых раслінных клетак.

цэнтры́зм, ‑у, м.

Гіст. Найбольш замаскіраваная і прыкрытая форма апартунізму ў партыях II Інтэрнацыянала.

цэнтры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Гіст. Паслядоўнік цэнтрызму.

цэнтры́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які кае адносіны да цэнтрызму, да цэнтрыста. Цэнтрысцкая ідэалогія. Цэнтрысцкае кіраўніцтва.

цэнтрыфу́га, ‑і, ДМ ‑фузе, ж.

1. Машына для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі дзеяннем цэнтрабежных сіл. Працавала паравая машына высокага ціску на дзесяць конскіх сіл, што прыводзіла ў рух цэнтрыфугі. Караткевіч. Яшчэ я люблю круціць ручку цэнтрыфугі. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд. Ваданосаў.

2. Устаноўка для трэніроўкі пілотаў-касманаўтаў.

[Ням. Zentrifuge ад лац. centrum — цэнтр і fuga — бег.]

цэнтрыфугава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цэнтрыфугаваць.

цэнтрыфугава́цца, ‑гуецца; незак.

Зал. да цэнтрыфугаваць.

цэнтрыфугава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак. і незак., што.

Спец. Раздзяліць (раздзяляць) неаднародныя сумесі пры дапамозе дзеяння цэнтрабежных сіл.

цэнтрыфуга́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да цэнтрыфугі, з’яўляецца цэнтрыфугай. Цэнтрыфугальная машына.

цэнтрыфу́жны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і цэнтрыфугальны. Цэнтрыфужная машына.