скунс, ‑а, м.
Невялікі звярок сямейства куніц з каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка. Каўнер са скунса.
[Ад англ. skuns (мн.).]
ску́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скунса. Скунсавая шкурка. // Зроблены з футра скунса. Скунсавы каўнер.
ску́па,
1. Прысл. да скупы.
2. безас. у знач. вык. Недастаткова, мала чаго‑н. І хоць.. з хлебам было скупа, радасць людзей ад гэтага не спахмурнела. Самае галоўнае, што скончыліся бадзянні, невядомасць і трывога. Мележ.
скупава́та,
1. Прысл. да скупаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра няхватку чаго‑н. Дзядзька Марцін сказаў аднойчы Андрэю: — Сёлета з сенам у нас, браце, скупавата. Прыйдзецца цялушачку прадаць. Колас.
скупава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі скупы. Як і ўсякі руплівы і дбайны гаспадар, .. [Жданковіч] быў у душы скупаваты, хоць сарамліва і хаваў гэтую сваю якасць. Шамякін. Але Сцяпан скупаваты на словы і толькі пазірае ва ўпор на.. [Лёньку] адным вокам. Быкаў.
скупану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Аднакр. да скупацца. Скупанулася [Ганна] двойчы ў ціхай вадзе. Дубоўка. — Скупануцца б цяпер, — млява прапанаваў Паўлік. Беразняк. / у перан. ужыв. А калі ты любіш паразважаць на розныя высокія тэмы або проста скупануцца ў хвалях прыемных мар, то і гэтаму ніхто не перашкодзіць. Колас.
скупа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скупаць.
ску́пасць, ‑і, ж.
Уласцівасць скупога. Не прымаюць гэтыя людзі таго, чым раней думаў [Тварыцкі] ўсё жыццё трымаць, чым думаў ратавацца і ратаваць блізкіх сваіх. Няма хцівасці, няма скупасці, няма ў аднаго да другога нянавісці. Чорны. За стрыманай скупасцю слоў, чорствых, з прымессю іроніі, адчуваецца крык душы — спагадны і гнеўны, чалавечы і грозны. У. Калеснік.
скупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пакупацца, акунуцца ў ваду. Скупалася [чайкі] ў хвалі. Як пена прыбою, бялюткімі сталі. Бялевіч. / у перан. ужыв. [Песня] скупаецца ў жытах, Высокіх і густых. Танк.