нязмы́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які цяжка або немагчыма змыць. Нязмыўны вугальны пыл.
2. перан. Такі, які нельга апраўдаць, загладзіць. Пязмыўная ганьба.
нязна́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑найцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Пра чалавека, які нічога не ведае. — Закон? — Наркевіч з нялюбасцю глянуў вялікімі сваімі вачыма на Чапялевіча. — Вы знаеце законы. А ці ведаеце вы, што закон забараняе красці? А крадзяце. Ну дык чаго вы цялём прыкідваецеся, нязнайкам. Ермаловіч.
нязна́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Не бачаны раней, невядомы; нявывучаны. Калі [сябры] наблізіліся, бачаць: Зусім нязнаны край зямлі. Танк. Ногі просяцца ў далеч нязнаных дарог, Свежасць ніў удыхнуць хочуць грудзі. Арочка. / у знач. наз. нязна́нае, ‑ага, н. І тады за сябрам следам Стаў чацвёрты гаварыць: — Да ўсяго патрэбны Веды, Каб нязнанае скарыць. Кірэенка.
2. Такі, якога не давялося перажыць, зведаць; нязведаны. З канвертам у руках.. [Алаіза] хадзіла па пакоі, адчувала, як нейкая нязнаная дагэтуль радасць поўніць яе. Арабей. Міця адчуваў сябе трывожна. Нязнанае, нязведанае раней пачуццё непакоіла яго і хвалявала. Навуменка.
нязна́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Невялікі па колькасці, велічыні, сіле і пад. Нязначная сума грошай. Нязначны шум. □ Часамі Лабановічу здавалася, што школа адстае, што вынікі дасягнуты нязначныя. Колас. Гарадок [Лунінец] малады. Да правядзення чыгуначных шляхоў гэта быў зусім нязначны пасёлак. В. Вольскі.
2. Які не мае істотнага значэння; малаважны. Нязначныя змены. □ Уся сям’я сядзела за вячэрай, гаварылі аб самых нязначных справах. Васілевіч. Спадарожнікі перакідваюцца адзін з адным нязначнымі словамі, жартамі. Сабаленка. // Які не прыносіць вялікіх цяжкасцей. Нязначная просьба.
нязно́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нязноснага (у 1 знач.). Сцяпан прыдушыў у сабе роспачны енк і з яшчэ большай нязноснасцю адчуў уладарную патрэбу есці. Быкаў.
нязно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што перавышае сілы, цярпенне, які пераносіцца з цяжкасцю. Нязносная гарачыня. □ Праўду кажуць, што з часам усё праходзіць, нават самы нязносны боль забываецца. Сабаленка. // Вельмі надакучлівы. Нязносны сусед.
2. Які доўга не зношваецца; вельмі моцны. [Марцін:] — Нейкі незнаёмы дзядзька прыйшоў і дае мне мае два кавалкі скуры з трансмісійнага паса.. Гэта ж нязносныя былі б падэшвы... Пестрак.
нязру́чна,
1. Прысл. да нязручны.
2. безас. у знач. вык., каму, з інф. Без дастатковай зручнасці для чаго‑н.; дрэнна. Марыльцы было нязручна сыходзіць [з трамвая]: абедзве рукі яе занятыя. Брыль.
нязру́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нязручнага (у 1 знач.). Нязручнасць жылля. // Абставіны, якія робяць што‑н. нязручным; недахоп. Побыт на невялікім рачным буксіры, вядома, мае свае нязручнасці. Краўчанка.
нязру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны для чаго‑н. Пад зямлёй праход нязручны, вузкі Выглядае просекай лясной. Аўрамчык. [Сцяпан:] — У.. [гаспадара явачнай кватэры], і праўда, куча дзяцей. Месца для шапірографа нязручнае. Арабей.
2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў. Нязручны момант.