Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыско́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Крэдытная аперацыя куплі банкам вэксаля або іншага пазыковага абавязацельства да заканчэння іх тэрміну.

2. Працэнт, які ўтрымліваюць пры гэтай аперацыі.

[Англ. discount.]

дыско́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дысконтны.

дыско́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысконту. Дысконтны працэнт. Дысконтная аперацыя.

дыско́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

Тое, што і дыскаванне.

дыскрымінава́цца, ‑нуецца; незак.

Зал. да дыскрымінаваць.

дыскрымінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго-што.

Абмежаваць (абмяжоўваць) у правах, паставіць (ставіць) у нераўнапраўнае становішча. Крытыкі-нацыяналісты .. дыскрымінавалі тых пісьменнікаў, якія сапраўды стаялі на платформе дыктатуры пралетарыяту. «Полымя».

дыскрымінацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыскрымінацыі, звязаны з дыскрымінацыяй. Дыскрымінацыйны рэжым. Дыскрымінаныйныя меры.

дыскрыміна́цыя, ‑і, ж.

Абмежаванне або пазбаўленне правоў, нераўнапраўнае становішча. Расавая дыскрымінацыя.

[Ад лац. discriminatio — адрозненне.]

дыскрэдытава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дыскрэдытаваць.

дыскрэдытава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да дыскрэдытаваць.