Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гее́на, ‑ы, ж.

Кніжн. уст. Пекла.

[Грэч. geena.]

ге́йзер, ‑а, м.

Перыядычна дзеючая гарачая крыніца вулканічнага паходжання.

[Ісланд. geysir.]

ге́йзерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гейзера. Гейзерная вада.

гейм, ‑а, м.

Спец. Частка партыі, пэўны лік ачкоў у некаторых гульнях, пераважна ў тэнісе.

[Англ. game — гульня.]

ге́йша, ‑ы, ж.

Прафесіянальная спявачка і танцоўшчыца ў чайных дамах у Японіі.

гекато́мба, ‑ы, ж.

Ахвярапрынашэнне ў Старажытнай Грэцыі (першапачаткова са 100 быкоў або іншых жывёл). // перан. Вялізныя ахвяры вайны, тэрору, эпідэміі і пад.

[Грэч. hekatómbē ад hekatón — сто і bús — бык.]

гекза́метр, ‑а, м.

Шасцістопны дактылічны вершаваны размер з пастаяннай цэзурай, які склаўся ў антычнай паэзіі. Дзякуючы Максіму Багдановічу ў беларускай паэзіі з’явіліся, побач з гекзаметрамі, александрыйскім і асклепіядаўскім вершамі, выдатныя пентаметры. Майхровіч.

[Грэч. hexámetron ад héx — шэсць і métron — мера.]

гексахлара́н, ‑у, м.

Арганічнае рэчыва, моцны яд для знішчэння насякомых — шкоднікаў сельскагаспадарчых культур.

гексаэ́др, ‑а, м.

Цела, абмежаванае шасцю плоскасцямі; шасціграннік.

[Ад грэч. héx — шэсць і hédra — аснова, паверхня, старана.]

гекта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: сто, у сто разоў, напрыклад: гектават, гектаграм, гекталітр.

[Ад грэч. hekatón — сто.]