Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апазнава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апазнаваць — апазнаць.

апазнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце.

Незак. да апазнаць.

апазна́нне, ‑я, н.

Устанаўленне тоеснасці асобы, рэчы або прадмета па пэўных прыкметах і асаблівасцях.

апазна́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апазнаць.

апазна́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; зак., каго-што.

Пазнаць каго‑, што‑н. па якіх‑н. адзнаках, прыкметах. Пні доўгія, але высокія, і лёгка іх апазнаць, што яны з-пад сякеры. Пташнікаў. // Устанавіць тоеснасць асобы або рэчы пры судовым следстве. Кажуць, што.. труп [Вінцука] апазналі на Наваградскай шашы. Сабаленка. [Юзэф:] — Калі ж я апазнаў.. [Лявона Капу], ён папярэдзіў, што, калі я толькі заікнуся дзе, што за сляпы жыве ў Тураве, знойдзе мяне і на тым свеце. Сачанка.

апазне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апазняцца — апазніцца.

апазні́цца, апазнюся, апознішся, апозніцца; зак.

Тое, што і спазніцца.

апазня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да апазніцца.

апаі́ць, апаю, апоіш, апоіць; зак., каго.

1. Напаіць больш чым трэба, празмерна. Апаіць каня. □ — Го, браток, — смяяліся мужчыны. — Апоіць цябе цётка малаком. Хадановіч.

2. Уст. Напаіць з мэтаю атруціць, адурманіць. — Можа, чары хто кінуў на іх, апаілі мо зеллем благім? Гэты лёх вартавалі ўтраіх і заснулі адзін за другім. Машара.

апа́к, ‑у, м.

Сорт белай гліны, якая ідзе на выраб пасуды.