Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міфі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міфа (у 1 знач.).

2. перан. Абвеяны паданнямі, легендарны; казачны.

3. перан. Разм. Прыдуманы, неверагодны.

міфо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне міфалогіі (у 2 знач.).

міцэ́ла, ‑ы, ж.

Спец.

1. Электрычна зараджаная калаідальная часцінка.

2. толькі мн. (міцэ́лы, ‑цэ́л і ‑цэ́лаў). Вельмі дробныя крышталічныя частачкі, з якіх складаюцца калоідныя рэчывы цела раслін і жывёл.

[Новалац. micella, ад лац. mica — крошка, крупінка.]

міцэ́лій, ‑ю, м.

Тое, што і грыбніца.

[Ад грэч. mýkēs — грыб.]

мі́чман, ‑а, м.

1. Воінскае званне старшынскага саставу ў Ваенна-марскім флоце СССР, якое існавала з 1940 да 1971 г. З 1972 года — воінскае званне ваеннаслужачых ВМФ СССР, якія, адслужыўшы абавязковую воінскую службу, наступілі ў якасці спецыялістаў у Ваенна-марскі флот. // Асоба, якая носіць такое званне.

2. Першы афіцэрскі чын у флоце царскай Расіі.

[Англ. midshipman.]

мі́чманка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Форменная шапка з казырком, якую носяць асобы малодшага і старшага каманднага саставу флота, а таксама цывільная шапка падобнай формы. А тут якраз Сашка заявіўся. Не ў мічманцы, а ў марской бесказырцы. Гроднеў.

мі́чманскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мічмана, належыць яму.

мічу́рынец, ‑нца, м.

Паслядоўнік навуковых метадаў біялогіі і вядзення сельскай гаспадаркі, заснаваных савецкім вучоным І. У. Мічурыным.

мічу́рынскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вучэння, заснаванага І.У. Мічурыным; створаны І.У. Мічурыным. Мічурынскія гатункі яблыкаў.

мі́шка, ‑і, м.

Разм. Мядзведзь (з адценнем ласкі і фамільярнасці). // Дзіцячая цацка. Плюшавы мішка.