апрасня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да апрэсніцца.
2. Зал. да апрасняць.
апрасня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да апрэсніць.
апрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да апрасоўваць.
апрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апрасаваць.
апрасо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Спец. Праверка ціскам трываласці і непранікальнасці труб у месцах зваркі.
апраставало́сіцца, ‑лошуся, ‑лосішся, ‑лосіцца; зак.
Дапусціць промах; даць маху; схібіць. Няхай сабе жарты, няхай смех — а не хочацца, каб перад жанчынаю апраставалосіцца. Скрыган.
апраста́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апрастаць.
апраста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Вызваліцца, ачысціцца ад чаго‑н.
2. Абл. Нарадзіць. Адзін кандытар вельмі плакаў, што жонка ў яго павінна праз колькі дзён апрастацца ад цяжару. Гарэцкі.
апраста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Вызваліць, ачысціць ад чаго‑н. Накінуліся браты на жабракову торбу і як бачыш усю апрасталі. Якімовіч.
апрасці́цца, апрашчуся, апросцішся, апросціцца; зак.
Зрабіцца прасцейшым у звычках, спосабе жыцця і пад. — Апросцімся, браты! — гукнуў.. [Веньямін], не сыходзячы з ганка, прычэсваючы ўскудлачаныя валасы. — Будзем як дзеці! Навуменка.