Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

няўсто́йка, ‑і, ДМ ‑тойцы; Р мн. ‑тоек; ж.

Устаноўлены дагаворам штраф за невыкананне адным з бакоў узятых абавязацельстваў.

няўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўстойлівага. Няўстойлівасць становішча. Маральная няўстойлівасць.

няўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры; хісткі. Скакалі [людзі] па куп’і, спатыкаліся на найбольш хісткія, няўстойлівыя купіны,.. выбіраліся зноў і зноў упарта ішлі наперад. Брыль. Гром і маланка чаргаваліся раз-пораз, шалёны вецер гатоў быў перавярнуць няўстойлівы павільён. Дамашэвіч.

2. Які часта мяняецца, непастаянны. Няўстойлівая пагода.

3. перан. Які лёгка паддаецца якім‑н. уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях. Сын зноў капрызіць. Ён добры, але няўстойлівы і бязвольны. Караткевіч. // Які ўласцівы такому чалавеку. Няўстойлівы характар. □ [Мельнік] натуру меў няўстойлівую: часта добры настрой змяняўся ўспышкамі гневу. Гамолка.

няўсту́пчывасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўступчывага.

няўсту́пчывы, ‑ая, ‑ае.

Не схільны да ўступак; незгаворлівы. Няўступчывы чалавек.

няўсхо́джасць, ‑і, ж.

Няздольнасць (насення) прарастаць, ўсходзіць.

няўсхо́джы, ‑ая, ‑ае.

Які не прарастае, не мае здольнасці ўсходзіць (пра насенне). Няўсходжае насенне.

няўто́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўтольнага.

няўто́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што нельга здаволіць, наталіць. Няўтольны голад. Няўтольная смага. □ Некаторыя птушкі маюць няўтольны апетыт. Гавеман. / Пра пачуцці, перажыванні і пад. Жалі парабчанкі — і ціха луналі іх песні над полем, песні жальбы і скаргі, песні гора няўтольнага. Хадкевіч. Перада мной [аўтарам], па сутнасці, былі толькі руіны крэпасці, а ў сэрцы — няўтольнае жаданне напісаць аб іх. Губарэвіч.

няўто́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўтомнага.