апраме́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Тое, што і абпраменіць.
апраме́ньванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апраменьваць — апраменіць.
апраме́ньвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да апраменьваць.
апраме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апраменіць.
апраме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, як у пекле; пякельны. // перан. Незвычайны па ступені праяўлення. На міг здалося, што навокал апраметная цемрадзь. Карпаў. Прыўзнімаю галаву .. і жахаюся: пада мною — прадонне. Чорная, як сажа, апраметная бездань. Сачанка.
2. у знач. наз. апраме́тная, ‑ай, ж. Пекла, падземнае царства. — А вы, бацюшка, — перабіў яго Андрэй, — у Чыжэвічы да свае Юлькі ўсё яшчэ па лёдзе ходзіце ці праз мост? Па лёдзе цяпер страшна, праваліцеся ў апраметную. Чарнышэвіч.
апрамяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да апраменіцца.
2. Зал. да апрамяняць.
апрамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да апраменіць.
апрана́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апранаць — апрануць.
апрана́ха, ‑і, ДМ ‑насе, ж.
Разм. Прадмет верхняга адзення. Паздзіраў .. [дзядзька] з ног валёнкі, Апранаху скінуў з плеч. Крапіва. Накінуўшы на плечы нейкую апранаху, Ніна выскачыла на вуліцу. Асіпенка.