апра́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, выкарыстоўваецца для аправы (у 1, 3 знач.).
апра́віцца, апраўлюся, аправішся, аправіцца; зак.
1. Паправіцца, ачуняць; аднавіць свае сілы. Але гэтым разам не памёр стары, аправіўся. Гарэцкі. Андрыяну Цітавічу хацелася нешта такое гаварыць, нешта такое рабіць, каб Уладзік хутчэй аправіўся ад гора, ад пакутлівых перажыванняў. Марціновіч. // Дасягнуць ранейшага або блізкага да ранейшага стану. Аправіцца ад вайны.
2. Разм. Спаражніцца. Параўняўшыся з.. [вярбою], Булякін весела, жартаўліва скамандаваў: — Стой! Аправіцца, пакурыць! Колас.
апра́віць, апраўлю, аправіш, аправіць; зак., што.
Уставіць у аправу. Аправіць партрэт.
апрадме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., што.
Кніжн. Надаць абстрактнаму паняццю прадметную сутнасць.
апрадме́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апрадмеціць.
апрадме́чванне, ‑я, н.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрадмечваць — апрадмеціць.
апрадме́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апрадмеціць.
апра́ксія, ‑і, ж.
Спец. Парушэнне мэтанакіраваных рухаў і дзеянняў у выніку пашкоджання розных участкаў кары галаўнога мозга.
[Ад грэч. apraxia — бяздзейнасць.]
апраме́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апраменіць.
апраме́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Падвергнуць сябе ўздзеянню якіх‑н. прамянёў. Апраменіцца кварцам. // Разм. Падвергнуцца ўздзеянню радыеактыўнага выпрамянення.