Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інду́сы, ‑аў; адз. індус, ‑а, м.; індуска, ‑і, ДМ ‑дусцы; мн. індускі, ‑сак; ж.

1. Паслядоўнікі індуізму.

2. Устарэлая назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі; індыйцы.

індыві́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Кніжн. Тое, што і індывідуум.

індывідуалізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да індывідуалізаваць.

індывідуалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) індывідуальным (у 1 знач.), своеасаблівым, не падобным на іншых. Індывідуалізаваць мову герояў. Індывідуалізаваць персанажаў мастацкага твора. // Устанавіць (устанаўліваць) што‑н. прымяняльна да кожнага асобнага выпадку, чалавека і пад. Індывідуалізаваць заняткі з адстаючымі вучнямі. Індывідуалізаваць харчаванне хворых.

індывідуаліза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. індывідуалізаваць.

індывідуалі́зм, ‑у, м.

Асноўны прынцып буржуазнага светапогляду, які ставіць інтарэсы адной асобы (індывідуума) вышэй за інтарэсы грамадства, калектыву. // Імкненне да яркага праяўлення сваёй асобы незалежна ад калектыву, а таксама паводзіны, у якіх праяўляецца гэта імкненне.

індывідуалі́ст, ‑а, М ‑спе, м.

Чалавек, які праяўляе індывідуалізм у паводзінах, поглядах. Ён, гэты Лубіновіч, як той індывідуаліст, жыве на востраве. Лупсякоў.

індывідуалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да індывідуаліст.

індывідуалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да індывідуалізму, індывідуаліста. Індывідуалістычны напрамак у мастацтве.

2. Прасякнуты індывідуалізмам, схільны да яго; уласцівы індывідуалісту. Індывідуалістычная псіхалогія. Індывідуалістычныя імкненні.

індывідуалі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індывідуаліста. Індывідуалісцкія замашкі.