Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інве́ртар, ‑а, м.

Прыстасаванне для пераўтварэння пастаяннага электрычнага току ў пераменны.

інвесты́тар, ‑а, м.

Асоба, якая робіць доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу.

інвестыту́ра, ‑ы, ж.

Гіст.

1. Акт перадачы зямельнага ўладання феадалу. Цырымонія інвестытуры.

2. Зацвярджэнне каталіцкага епіскапа ў духоўным сане.

[Лац. inverstitura.]

інвестыцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іпвестыцыі. Інвестыцыйны банк.

інвесты́цыя, ‑і, ж.

Тое, што і інвесціраванне.

інвесці́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. інвесціраваць.

інвесці́равацца, ‑руецца; незак.

Падвяргацца інвесціраванню.

інвесці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Укласці (укладваць) капітал у якое‑н. прадпрыемства ў сваёй краіне або за мяжой з мэтай атрымання прыбытку.

[Ад лац. investire — апранаць.]

інгаля́тар, ‑а, м.

1. Апарат для лячэння інгаляцыяй.

2. Тое, што і інгаляторый.

інгалято́рый, ‑я, м.

Памяшканне, прызначанае для інгаляцыі.