цэнтралі́зм, ‑у, м.
Сістэма кіравання ці арганізацыі, пры якой мясцовыя органы падпарадкаваны цэнтральнай упадзе, цэнтру (у 5 знач.). Цэнтралізм кіравання. Прынцып цэнтралізму.
•••
Дэмакратычны цэнтралізм — кіруючы прынцып арганізацыйнай будовы КПСС і Камуністычных партый, а таксама органаў дзяржаўнай улады і грамадскіх арганізацый у СССР і сацыялістычных краінах, які азначае: выбарнасць усіх кіруючых органаў знізу даверху, справаздачнасць усіх органаў перад нізавымі арганізацыямі, строгую дысцыпліну і падпарадкаванне меншасці большасці, абавязковасць рашэнняў вышэйшых органаў для ніжэйшых.
цэнтра́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Разм. Паляўнічая стрэльба цэнтральнага бою. Тут жа вісела на сцяне дзедава цэнтралка-двухстволка. Ермаловіч.
2. Уст. Тое, што і цэнтрал. У першую нядзелю пасля нашага пераводу ў турму запрапанавалі праваслаўным пайсці ў царкву, якая таксама знаходзілася ў цэнтралцы. Мядзёлка.
цэнтра́ль, ‑і, ж.
Галоўная, цэнтральная магістраль. Электрычная цэнтраль. Ацяпляльная цэнтраль.
цэнтра́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць цэнтральнага (у 2, 3 знач.).
цэнтра́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.). Цэнтральны пункт.
2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры (у 2 знач.). Цэнтральны пападаючы (у футболе). Цэнтральная пешка (у шахматнай гульні). // Які знаходзіцца не на ўскраіне, у цэнтры чаго‑н. Косця знайшоў вольны час, сабраў у брыгадзе ўсю пошту і паехаў на цэнтральную сядзібу. Адамчык.
3. Галоўны, кіруючы. Цэнтральны камітэт. Цэнтральная ўлада. □ Слава нашай Камуністычнай партыі і яе баявому штабу — Цэнтральнаму Камітэту! «Звязда». // Які аб’ядноўвае і каардынуе якую‑н. дзейнасць. Цэнтральны тэлеграф. Цэнтральная выбарчая камісія. // Асноўны, найбольш істотны; важны. Цэнтральны вобраз. Цэнтральная тэма.
4. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму. [Шура:] — Але справа ў тым, што я жыву ў доме з цэнтральным ацяпленнем і з газавай плітою. Васілёнак.
5. У матэматыцы — утвораны двума радыусамі якой‑н. акружнасці (пра вугал).
•••
Стрэльба цэнтральнага бою гл. стрэльба.
Цэнтральная нервовая сістэма гл. сістэма.
цэнтрапла́н, ‑а, м.
Спец. Сярэдняя частка крыла самалёта.
[Ад слова цэнтр і лац. planum — плоскасць.]
цэнтрасо́ма, ‑ы, ж.
Участак цытаплазмы вакол цэнтрыёлі.
[Ад слова цэнтр і грэч. sóma — цела.]
цэнтро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для цэнтроўкі. Цэнтровачны свердзел.
цэнтро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цэнтраваць.
2. Пэўнае размяшчэнне цэнтра цяжару (машыны, механізма, збудавання і пад.) у адносінах да геаметрычных восей. Разлік цэнтроўкі самалёта.