ско́рам, ‑у, м.
1. Скаромная (мясная або малочная) ежа. Старэчымі падслепаватымі вачыма .. [дзед] доўга і падазрона сочыць за гаршкамі, за нявесткай, за ўнучкамі. Гэтакія жарабіцы павырасталі, а яна гатова і ў пост іх карміць скорамам. Васілевіч. [Бацька:] — Можа б вы, дзеткі, пайшлі ды пагасцявалі ў дзеда. Там ёсць сякі-такі скорам. Сабаленка.
2. Тое, што і мясаед.
скорамаразі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Апарат, які служыць для хуткага замарожвання харчовых прадуктаў.
скорамаразі́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які хутка замарожвае. Скорамаразільныя апараты.
скораміну́чы, ‑ая, ‑ае.
Недаўгавечны, кароткатэрміновы.
ско́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скарыць.
ско́рапіс, ‑у, м.
Хуткае злітнае (у адрозненне ад устава і паўустава) пісьмо ў старажытных рукапісах. Варта адзначыць.., што замена ўстаўнога пісьма скорапісам раней за ўсё адбылася ў дзелавой пісьменнасці. Булыка. // Пра хуткае рукапіснае пісьмо. Канспект напісан скорапісам.
скорапрахо́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скорапраходчыка; які складаецца са скорапраходчыкаў. Скорапраходчая брыгада.
скорапрахо́дчык, ‑а, м.
Рабочы, які вядзе праходку паскораным метадам. Брыгада скорапраходчыкаў.
скорапсава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які хутка псуецца пры звычайных умовах захавання, які патрабуе асобых умоў захавання. Скорапсавальныя прадукты. Скорапсавальны груз.
ско́раснік, ‑а, м.
Спецыяліст па рабоце скораснымі метадамі. Токар-скораснік. // Разм. Спартсмен, які бегае на скорасць. Канькабежац-скораснік.