Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міліцыяне́р, ‑а, м.

Радавы або сержант міліцыі (у 1 знач.). Насустрач, спакойна зірнуўшы на хлопцаў, прайшоў дзяжурны міліцыянер. Ваданосаў.

міліцыяне́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міліцыянера, міліцыянераў. Міліцыянерская форма.

міліцэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міліцыі, міліцыянера. Міліцэйскі пост. □ Сяргей Карнілаў быў папярэджаны, што недзе з тылу прабіваецца конны міліцэйскі атрад. Дзенісевіч.

мі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны. — Падрыхтавалася, мілка? — пытаецца мая новая знаёмая праз пару мінут. Шынклер.

2. Каханая дзяўчына. Мая мілка добра скача, Добра песенькі пяе. А за кросны сядзе — плача: Ніткі ў бёрда не ўкладзе. З нар.

міло́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Тытул арыстакрата, лорда ў Англіі; ветліва-пачцівы зварот да яго.

[Англ. milord, ад my lord — мой лорд.]

мі́лы, ‑ая, ‑ае; міл, міла.

1. Які выклікае прыемнае ўражанне, прыхільнасць да сябе; чароўны, абаяльны. Ходзіць гоман між збажынкі, Мілы і шчаслівы. Колас. І вось няма яго, Васі Чычына, мілага, слаўнага хлопца. Лынькоў. У мяне.. не выходзіла з галавы прыгожая дзяўчына з мілымі вачыма. Нікановіч.

2. Дарагі, любімы; блізкі сэрцу. Месца было роднае і такое мілае, што Віця аж заплакаў крадком. Чарнышэвіч. Радзіма! Адчуў я ў разлуцы з табою, Як люб мне і дораг кут мілы бацькоў. Прыходзька. Кожнаму свой куток мілы. Прыказка.

3. Ужываецца пры сяброўскім звароце. Даніла, мілы мой Даніла! Ах, натварыў сабе ты бед! Колас. [Шульга:] — Давай спярша, міл чалавек, дамовімся аб плаце. Васілёнак.

4. у знач. наз. мі́лы, ‑ага, м.; мі́лая, ‑ай, ж. Каханы, каханая. — Мілая, ну, глянь, хоць разік глянь! Колас.

•••

За мілую душу гл. душа.

мільга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мільгаць.

мільгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Паказацца на момант у руху і знікнуць, прамільгнуць. У варотах мільганулася жаночая постаць з вёдрамі. Колас. // перан. Хутка і нечакана з’явіцца ў памяці. Адна ідэя мільганулася ў мяне ў галаве. Але перш, я павінен быў зноў знайсці таксі. М. Стральцоў.

мільгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да мільгаць.

мільгаце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мільгацець.