лакірава́ны і лакіро́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад лакіраваць.
2. у знач. прым. Пакрыты лакам. Лакіраваныя боты. Накіраваны рамень. □ У нядзелю Нічыпар выбіраўся ў горад. Ішоў, пастукваючы лакіраванай палкай з залатым набалдашнікам. Асіпенка. // перан. Глянцавіты, бліскучы. Лакіраванае лісце бруснічніку.
3. перан. Разм. Знешне прыхарошаны; паказны. [Вольга] ледзь стрымлівала сябе, каб не [узняцца], як бура, супроць гэтага лакіраванага сакратара, якому даручана кіраваць моладдзю акругі. Пестрак.
лакірава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да лакіраваць (у 1 знач.).
лакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; заг. лакіруй; незак., што.
1. Пакрываць лакам. Лакіраваць мэблю.
2. перан. Прыхарошваць, прыгладжваць, скрываючы недахопы. Лакіраваць рэчаіснасць.
лакі́ркі, ‑рак; адз. лакірка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Лакіраваныя туфлі. Іграла не толькі скрыпка ў яе руках. Яна [скрыпачка] ўся іграла сама — ад спрытных ног у элегантных чорных лакірках да кончыкаў валасоў над белым мармуровым ілбом, на якім не было ні адной маршчынкі. Дамашэвіч.
лакіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лакіравання, прызначаны для лакіравання. Лакіровачны цэх. // Звязаны з лакіраваннем. Лакіровачныя работы.
лакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лакіраваць.
2. Слой лаку, якім пакрыта што‑н. Лакіроўка сцерлася.
лакіро́ўшчык, ‑а, м.
1. Спецыяліст па лакіроўцы. Брыгада лакіроўшчыкаў.
2. перан. Той, хто прыхарошвае рэчаіснасць, скрывае недахопы. [Даніла Кузьміч:] — Перадай гэтаму пісьменніку, што ён са сваім бліскучым лакам не памочнік нам у нашай вялікай справе. Не ўсё ў жыцці так гладка і хораша, як здаецца такім лакіроўшчыкам. Краўчанка.
ла́кмус, ‑у, м.
Спец.
1. Фарба, якая пад дзеяннем кіслот набывае чырвоны, а пад дзеяннем шчолачаў сіні колер.
2. Тое, што і лакмусавая папера (гл. папера).
[Гал. lakmoes.]