Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ла́йба, ‑ы, ж.

Вялікая парусная лодка, звычайна з дзвюма мачтамі і косымі парусамі (на Балтыйскім і Белым морах, на Дняпры і Днястры). З дня ў дзень плылі па рацэ баржы, баркі, .. лайбы. В. Вольскі.

[Фін. laiva.]

лайда́к, ‑а, м.

Разм. неадабр. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай. — Лёс .. [Гузоўскай] склаўся не зусім удала: муж — п’яніца, лайдак і дармаед. Скрыган. [Кустрэй:] — Ты глядзі, лайдак, калі яшчэ пусціш быка ў мой авёс, то я з цябе юху спушчу! Колас. — Ах ты, лайдак! Ах, вуж печаны! — на ўсю загарадзь грозіць баба Алімпа. Васілевіч.

лайдакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. неадабр. Гультаяваты, чым‑н. падобны на лайдака. Сябраваць з гэтым непаседлівым, крыху лайдакаватым Антосем .. [Васілю] не хацелася. Кулакоўскі.

лайда́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. неадабр. Які мае адносіны да лайдака. Лайдацкая натура.

лайда́цтва, ‑а, н.

Разм. неадабр. Гультайства, бяздзейнасць. [Гукала:] — Не, браткі, цяпер я хачу жыць іначай. Годзе гэтага лайдацтва. Колас.

лайда́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. неадабр. Жан. да лайдак.

лайда́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. неадабр. Тое, што і лайдацкі.

лайда́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. неадабр. Бяздзейнічаць, лодарнічаць; ухіляцца ад работы, ад абавязкаў. Пакуль дзяўблі камень, працавалі нехаця, асабліва лайдачылі Муха і Фрыд. Шамякін.

ла́йка 1, ‑і, ДМ лайцы; Р мн. лаек; ж.

Парода паўночных сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання, язды, аховы статкаў аленяў. Паляванне з лапкай. Язда на лайках.

ла́йка 2, ‑і, ДМ лайцы, ж.

Від мяккай скуры. Туфлі з лайкі.

ла́йкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лайкі ​2. // Зроблены з лайкі ​2. Лайкавыя пальчаткі.

2. Звязаны з вырабам лайкі ​2. Лайкавае дубленне.