зніч, ‑у, м.
Святы агонь у язычнікаў. У іх [літоўцаў] бажніцах, у дубровах заўжды магутны Зніч гарэў. Ягоны водбліск пурпуровы навокал золатам мігцеў. Машара.
зні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Падаючая зорка. Недзе далёка ўперадзе прамільгнула знічка, праз некаторы час упала другая. Васілёнак. У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То знічка згасне залатая. Колас.
зніштажа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да зніштожыцца.
зніштажа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зніштожыць.
зніштажэ́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зніштожыць — зніштажаць.
знішто́жыцца, ‑жыцца; зак.
Разм. Тое, што і знішчыцца.
знішто́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і знішчыць. Як скінулі цара, то з воласці прыехаў нейкі чалавек і загадаў усім зніштожыць царскія партрэты... Чарот.
знішча́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць знішчальнага. Знішчальнасць удару. Знішчальнасць погляду.
знішча́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто знішчае каго‑, што‑н. Знішчальнік гадзюк. Знішчальнік танкаў.
2. Баявы самалёт, прызначаны для знішчэння авіяцыі праціўніка ў паветраным баі. Неба поўнілася рокітам матораў. Адны знішчальнікі прызямляліся, другія ўзнімаліся ў паветра. Лынькоў.
знішча́льніца, ‑ы, ж.
Жан. да знішчальнік (у 1 знач.).