Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дублёр, ‑а, м.

1. Той (тое), што паралельна з кім‑, чым‑н. выконвае аднолькавую работу, функцыі. Прадпрыемства-дублёр. Дублёр касманаўта.

2. Акцёр, які замяняе асноўнага выканаўцу ролі.

[Фр. doubleur.]

дубліка́т, ‑а, М ‑каце, м.

Другі экземпляр якога‑н. дакумента, які мае аднолькавую юрыдычную сілу з арыгіналам. Выдаць дублікат. Дублікат атэстата. // У выдавецкае справе — дадатковы экземпляр часткі рукапісу, якая рыхтуецца да набору асобна. Дублікаты табліц.

[Лац. duplicatus — падвоены.]

дубліка́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дубліката, прызначаны для яго. Дублікатны бланк.

дублі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дубліраваць.

дублі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дубліраваць.

2. у знач. прым. Такі, у якім моўная частка заменена перакладам на іншую мову (пра гукавы фільм). Дубліраваны кінафільм.

дублі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да дубліраваць.

дублі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Рабіць у другі раз; паўтараць. Дубліраваць паведамленне. // Паралельна з кім‑, чым‑н. выконваць аднолькавую работу, функцыі. Дубліраваць работу іншай установы.

2. Замяняць асноўнага выканаўцу якой‑н. ролі ў спектаклі, кіно. Дубліраваць вядучага артыста.

3. Замяняць моўную частку гукавога фільма перакладам на іншую мову. Дубліраваць кінафільм.

[Ад фр. doubler.]

дублі́руючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад дубліраваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які дубліруе, з’яўляецца дублёрам. Дубліруючы састаў каманды.

3. Дзеепрысл. незак. ад дубліраваць.

дубло́н, ‑а, м.

Старадаўняя іспанская залатая манета.

[Фр. doublon ад ісп. doblon.]

дубль, ‑я, м.

Разм.

1. Другая, дубліруючая каманда спартыўнага калектыву, якая служыць рэзервам для асноўнай каманды.

2. Адзін з дублетных кадраў пры кіназдымцы.