Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дунга́не, ‑ган; адз. дунганін, ‑а, м.; дунганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. дунганкі, ‑нак; ж.

1. Найбольш шматлікая група кітайскай народнасці хуэй, якая жыве ў Паўночна-Заходнім Кітаі.

2. Народнасць, якая жыве ў Казахскай і Кіргізскай ССР і гаворыць на дунганскай мове (перасялілася ў 19 ст. з Кітая).

дунга́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дунганіна, дунган, належыць ім. Дунганская мова.

ду́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; заг. дунь; зак.

Разм. Аднакр. да дуць.