Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ду́пель, ‑я, м.

Птушка сямейства сяўцовых з тонкай доўгай дзюбай (жыве на балотах і заліўных лугах).

дупе́льца, ‑а, н.

Памянш. да дупло; невялікае дупло.

дуплава́тасць, ‑і, ж.

Наяўнасць дупла, дуплаў у чым‑н.

дуплава́ты, ‑ая, ‑ае.

З дуплом, з дупламі. Дуплаваты зуб. □ Дуплаватыя дзічкі сям-там раслі па полі. Чорны. Мужчыны ўвайшлі ў вёску і прыселі на тоўстай дуплаватай калодзе, што ляжала каля плота. Пальчэўскі.

дупле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. У більярднай гульні — удар шаром у другі шар, які, ударыўшыся аб борт і адскочыўшы ад яго, трапляе ў лузу.

2. Тое, што і дублет (у 2 знач.). Анісім доўга і пільна цэліўся і стрэліў дуплетам. Сачанка.

[Фр. doublet.]

дуплі́сты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дуплаваты. Дуплістае дрэва. □ Многа тут .. [шпакоў] у дуплістых таўшчэзных таполях і ліпах. Даніленка.

дупло́, ‑а, н.

1. Пустата ў ствале дрэва на месцы выгніўшай драўніны. Засунуць руку ў дупло. □ Птушаняты спяць пад крыллем, матчыным І вавёркі ў дуплах моцна спяць. Панчанка.

2. Адтуліна, дзірка ў зубе.

дупляна́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Дуплаваты. Стары дуплянаты ясакар як бы самой прыродай яшчэ з незапомных часоў упісаны ў каралінскі пейзаж. Сабаленка.

дупля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Шпакоўня з дуплаватага дрэва. Нашы продкі пявунняў любілі, Па шчырасці славілі, Паважалі крыклівых, Пісклівых, На кожнай вярбе Дуплянкі вясною Пад ціхімі хатамі ставілі. Ляпёшкін.

дупялі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дупеля, належыць яму. Дупялінае гняздо.