дуэ́ль, ‑і, ж.
1. Паядынак з выкарыстаннем зброі паміж дзвюма асобамі на зараней вызначаных умовах. Выклікаць на дуэль. Дуэль на шпагах.
2. перан. Змаганне двух якіх‑н. бакоў. Бесперастанку біла іх артылерыя, ведучы дуэль з нашай. Шамякін.
[Фр. duel.]
дуэ́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дуэлі. Дуэльныя правілы. // Прызначаны для дуэлі. Дуэльны пісталет.
дуэля́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Удзельнік дуэлі // Ахвотнік да дуэлей. Выпівоха і дуэлянт, [фон Мантэйфель] не раз трапляў у непрыемныя гісторыі. Новікаў.
дуэ́ння, ‑і, ж.
Уст. Апякунка, выхавальніца маладой жанчыны-дваранкі ў Іспаніі і некаторых іншых краінах.
[Ісп. duēna.]
дуэ́т, ‑а, М дуэце, м.
1. Музычны твор або эпізод у оперы, араторыі і пад. для двух інструментаў або двух галасоў з самастойнымі партыямі. Вакальны дуэт. Дуэт для скрыпкі і віяланчэлі.
2. Ансамбль з двух выканаўцаў. // Пра ўдзельнікаў парнага спартыўнага выступлення. Спартыўны дуэт.
3. у знач. прысл. дуэ́там. У два галасы, на двух інструментах. Спяваць дуэтам.
[Іт. duetto.]
дуэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дуэта.