дубліраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Рабіць у другі раз; паўтараць. Дубліраваць паведамленне. // Паралельна з кім‑, чым‑н. выконваць аднолькавую работу, функцыі. Дубліраваць работу іншай установы.

2. Замяняць асноўнага выканаўцу якой‑н. ролі ў спектаклі, кіно. Дубліраваць вядучага артыста.

3. Замяняць моўную частку гукавога фільма перакладам на іншую мову. Дубліраваць кінафільм.

[Ад фр. doubler.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)