гебраі́стыка, ‑і,
Комплекс навук аб старажытнаяўрэйскай мове, гісторыі, пісьменнасці, культуры.
гебраі́стыка, ‑і,
Комплекс навук аб старажытнаяўрэйскай мове, гісторыі, пісьменнасці, культуры.
гегелья́нец, ‑нца,
Паслядоўнік філасофіі Гегеля.
гегелья́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гегельянства, гегельянцаў.
гегелья́нства, ‑а,
Абазначэнне ідэалістычных філасофскіх цячэнняў, якія выходзілі з вучэння нямецкага філосафа Гегеля і развівалі яго ідэі.
гегемані́зм, ‑у,
Палітыка, заснаваная на імкненні да сусветнага панавання над іншымі краінамі і народамі.
[Ад грэч. hēgemonia — панаванне.]
гегемо́н, ‑а,
гегемо́нія, ‑і,
Першынство, перавага ў сіле ўплыву; кіраўніцтва.
[Грэч. hēgenomia — камандаванне, панаванне.]
гедані́зм, ‑у,
Ідэалістычны напрамак у этыцы, які сцвярджае, што вышэйшым ідэалам, мэтай жыцця з’яўляецца асалода, уцеха.
[Ад грэч. hēdonē — асалода.]
гедані́ст, ‑а,
Паслядоўнік геданізму.
гедані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геданізму.