Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін. / у перан. ужыв. [Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава. Гіль.

апо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апаўзці.

апо́ўзень, ‑зня, м.

Маса грунту, пароды, якая пад дзеяннем цяжару спаўзае па схіле.

апо́ўзіны, ‑зін; адз. няма.

Звязаныя канцамі бярозавыя ці іншыя дубцы, якія ўскладаюцца на стог для ўмацавання сена. Бацька сек апоўзіны на другі наш стог, а маці.. вязала іх. Сачанка.

апо́ўзлы, ‑ая, ‑ае.

Які апоўз, апусціўся. Апоўзлы бераг. □ На сцэну выйшаў мужык у чырвонай кашулі, у апоўзлых штанах і ў лапцях. Самуйлёнак.

апо́ўзневы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да апоўзня. Апоўзневыя працэсы. Апоўзневы грунт.

апо́ўначы, прысл.

У 12 гадзін ночы. Гадзіны за тры да заходу сонца цянькамі накіраваўся Гамыра на Папоўскія хутары, а апоўначы быў ужо на засадзе, вартуючы выганы і папары. Колас.

апо́шлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апошліць.

апо́шліцца, ‑ліцца; зак.

1. Стаць пошлым, нікчэмным, вульгарным.

2. Стаць збітым, зацяганым ад частага ўжывання.

апо́шліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Зрабіць пошлым; выставіць як дробнае, нікчэмнае. Апошліць пачуцці.