апе́рціся, абапруся, абапрэшся, абапрэцца; абапромся, абапрацеся; пр. абапёрся, абаперлася; зак.
Тое, што і абаперціся.
аперцыпі́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да аперцыпіраваць.
аперцыпі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Асвоіць (асвойваць) на аснове папярэдняга вопыту.
аперцэпцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае дачыненне да аперцэпцыі.
аперцэ́пцыя, ‑і, ж.
Спец. Залежнасць успрыняцця ад папярэдняга індывідуальнага вопыту, ранейшых уяўленняў і запасу ведаў.
[Ад лац. ad — пры і perceptio — успрыняцце.]
аперы́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аперыраваць.
аперы́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аперыраваць (у 1 знач.).
аперы́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да аперыраваць.
аперы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. таксама зак., каго. Рабіць (зрабіць) каму‑н. аперацыю (у 1 знач.). Аперыраваць хворага.
2. Праводзіць, выконваць ваенныя аперацыі.
3. чым. Карыстацца чым‑н., выконваць пэўныя дзеянні над чым‑н. Аперыраваць лічбамі. Аперыраваць фактамі.
апе́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Пакрыцца, абрасці пер’ем, убрацца ў пер’е (пра птушак). Не аперыліся птушкі, Ды лятуць з гнязда ў служкі. Бічэль-Загнетава.
2. перан. Падужаць, пасталець (пра людзей). Пабыўшы з год на вольным паветры, Людміла паправілася, або, як жартуючы пра яе казалі, аперылася; паружавелі шчокі, сама яна падрасла, аформілася як дзяўчына. Гурскі. // Палепшыць, замацаваць сваё матэрыяльнае становішча.