Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ападаць — апасці.

апада́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да апасці.

2. Спускацца ўніз, даваць нахіл у які‑н. бок. Я бачу, як адным сваім краем сяло ўдаецца ў жыты. Другі канец яго ападае ў нізіну. Скрыган.

апа́дкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ападкаў (у 1 знач.).

апа́дкі, ‑аў; адз. ападак, ‑дка, м.

1. толькі мн. Атмасферная вільгаць, якая выпадае на зямлю ў выглядзе дажджу, снегу і пад. «Дзень без ападкаў», — грыміць перадача, А дзень той з раніцы слёзна плача. Лужанін. [Наталька:] — Павінен.. [чалавек] думаць аб тым, як лепш прыстасавацца да сонца і да тых жа атмасферных ападкаў. Кулакоўскі.

2. Тое, што і апад. У Булыгавым садзе Лейба ўжо наводзіць свой парадак — выкошвае палын, падбірае і зносіць у кучу ападкі. Бажко.

апазіцы́йнасць, ‑і, ж.

Адмоўныя адносіны да каго‑, чаго‑н., нязгода з чым‑н.

апазіцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які сведчыць аб адмоўных адносінах да каго‑, чаго‑н., аб нязгодзе з чым‑н. Апазіцыйныя настроі.

2. Які мае адносіны да апазіцыі; складае апазіцыю (у 2 знач.). Апазіцыйныя партыі. Апазіцыйны блок.

апазі́цыя, ‑і, ж.

1. Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў, сваёй палітыкі якой‑н. іншай палітыцы, іншым поглядам; супрацьдзеянне, супраціўленне.

2. Група людзей ўнутры якога‑н. грамадства, арганізацыі і пад., якая супрацьпастаўляе свае погляды, сваю палітыку поглядам, палітыцы большасці. Парламенцкая апазіцыя. □ Імкнучыся перашкодзіць перамозе апазіцыі, улады Дамініканскай Рэспублікі рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі. «Звязда».

апазіцыяне́р, ‑а, м.

Удзельнік, прыхільна апазіцыі.

апазіцыяне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да апазіцыянер.

апазнава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны служыць для апазнавання. [Ірына Антонаўка:] — Не ведаю. Самалёт быў, казалі, без апазнавальных знакаў. Мележ. [Хлопец] ірвануў — расшпіліў два верхнія гузікі мундзіра, выняў з-пад кашулі і сарваў са шнурка цёплы апазнавальны жэтон. Брыль.